Паседжанне клуба “Гучы, родная мова”

20.03.2024

У ДУА “Дзіцячы сад №2 г.Свіслач” адбылося паседжанне клуба “Гучы, родная мова”, якое прайшло ў форме гульні  “Размаўляем па-беларуску”.  У гульні прынялі ўдзел дзве каманды педагогаў дашкольнай установы- “Рамонак” і “Васілек”.

У конкурсах “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Падбяры да рускіх слоў беларускія адпаведнікі”, “Беларускія словы-змейкі”, “Аматары беларускага фальклору”выхавальнікі дашкольнай адукацыі паказалі, што яны добра ведаюць беларускую мову. Педагогі пашырылі агульны і лінгвістычны кругагляд у конкурсе “Цікава ведаць”; аналізавалі педагогічныя сітуацыі.

Удзельнікі гульні паспяхова прайшлі ўсе выпрабаванні.

Гэта мерапрыемства садзейнічала развіццю моўнай культуры і творчых здольнасцей выхавальнікаў дашкольнай адукацыі.

поделиться в: